БЕЛ Ł РУС

У Мінску мужчына, каб заплаціць за здымную кватэру, распрадаў маёмасць гаспадыні

12.03.2025 / 19:18

Nashaniva.com

Кватарант заклаў у ламбардзе тэлевізар і ўладкаваў распродаж чужой бытавой тэхнікі.

Мінчанка здавала кватэру 38-гадоваму мужчыне без дамовы. Падчас аднаго з візітаў яна заўважыла, што з кватэры знік тэлевізар за 600 рублёў. Жанчына звярнулася ў міліцыю.

Аказалася, чужой маёмасцю распараджаўся кватарант. Мужчына заклаў тэлевізар у ламбард, а грошы патраціў на асабістыя патрэбы — у тым ліку на арэндную плату, піша БелТА.

Акрамя таго, мужчына скраў фен, роўтар, мікрахвалёвую печ і прас сваёй арэндадаўцы.

Рэчы ўжо канфіскаваныя і будуць вернутыя ўладальніцы. На кватаранта завялі крымінальную справу за крадзеж. У яго ўжо ёсць судзімасць за аналагічнае злачынства.

Чытайце таксама:

У Магілёве работніцы сталовай кралі прадукты

У Мінску 10-гадовая дзяўчынка неаднаразова скардзілася ў міліцыю, што бацькі сварацца, пракуратура разабралася

Мінчанка паставіла камеры ў кватэры маці і так злавіла махляра

Каментары да артыкула