БЕЛ Ł РУС

Украіна правяла паспяховае выпрабаванне сваёй новай ракеты «Доўгі Нептун»

15.03.2025 / 20:42

Nashaniva.com

Яна была выкарыстана для атакі на нафтаперапрацоўчы завод у расійскім горадзе Туапсэ.

Ілюстрацыйнае фота. Фота: Укроборонпром

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў пра «істотныя вынікі» ў ракетнай праграме краіны пасля выпрабаванняў і першага баявога прымянення ракеты «Доўгі Нептун», піша «Українська правда». 

«Новая ўкраінская ракета, дакладны ўдар. Дыстанцыя — тысяча кіламетраў. Дзякую нашым украінскім распрацоўшчыкам, вытворцам і вайскоўцам. Працягваем працаваць дзеля забеспячэння ўкраінскай бяспекі», — напісаў Зяленскім у сваім тэлеграм-канале.

Паводле крыніц украінскага выдання «Українська правда», ракета «Доўгі Нептун» была выкарыстана для атакі на нафтаперапрацоўчы завод у расійскім горадзе Туапсэ.

У канцы 2023 года стала вядома, што Украіна распрацоўвае новую мадыфікацыю ракеты для айчыннага ракетнага комплексу «Нептун», які першапачаткова быў створаны для паражэння варожых караблёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула