БЕЛ Ł РУС

Мінчук «замініраваў» цягнік, бо яму не спадабалася цана на квіток

17.03.2025 / 14:43

Nashaniva.com

58-гадовы мужчына патэлефанаваў у даведку чыгункі і пацікавіўся квіткамі, а затым паведаміў пра падрыхтоўку выбуху.

Пасля затрымання ён распавёў аператыўнікам, што ў ходзе размовы яму не спадабалася цана на квіток, таму ён пачаў выказваць пагрозы.

Заведзена крымінальная справа за заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы. Мужчыну пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула