БЕЛ Ł РУС

Непаўналетняя дзяўчына здзейсніла самагубства на ўпісцы ў Брэсцкай вобласці

17.03.2025 / 15:53

Nashaniva.com

Пра гэта расказаў прадстаўнік МУС Васіль Дземідовіч на прэс-канферэнцыі ў Мінску, піша «Віртуальны Брэст». Прычыны здарэння невядомыя. Міліцыя заклікала бацькоў узмацніць кантроль за дзецьмі і звярнуць увагу на тое, чым яны займаюцца на так званых флэтах.

«Кожны год фактычна падчас удзелу дзяцей у такіх вечарынах — на «флэтах» і «ўпісках» — мы фіксуем смерць дзяцей. Так адбылося і на гэтым тыдні. На выходных непаўналетняя ў Брэсцкай вобласці падчас сумеснага распівання спіртных напояў здзейсніла суіцыд», — паведаміў прадстаўнік ведамства.

Прадстаўнік МУС заклікаў бацькоў уважліва сачыць за тым, чым займаюцца іх дзеці на падобных вечарынах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула