БЕЛ Ł РУС

За хабар затрымалі прадстаўнікоў дарожна-будаўнічай кампаніі

18.03.2025 / 9:11

Nashaniva.com

На генеральнага дырэктара прадпрыемства і яго намесніка выйшлі аператыўнікі ГУБАЗіКа, паведамляе прэс-служба МУС.

Паведамляецца, што затрыманыя ўзбагачаліся за кошт пастаўшчыкоў абсталявання і тэхнікі. Для спрыяльнага вырашэння пытанняў, таксама з мэтай далейшага супрацоўніцтва службовыя асобы бралі ад камерцыйных структур незаконныя грашовыя ўзнагароджанні.

Мужчын затрымалі на месцы злачынства пры атрыманні хабара ў асабліва буйным памеры — больш за 30 тысяч даляраў.

Следчыя завялі крымінальную справу. Фігуранты заключаны пад варту, ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула