БЕЛ Ł РУС

У Беларусі з пачатку года запаволіўся рост ВУП

18.03.2025 / 16:6

Nashaniva.com

Паводле папярэдняй ацэнкі, за першыя два месяцы гэтага года валавы ўнутраны прадукт Беларусі вырас на 3,1% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Як паведамілі ў Белстаце, аб’ём ВУП у бягучых цэнах у студзені-лютым склаў 38,7 млрд рублёў.

Індэкс-дэфлятар ВУП за два першыя месяцы гэтага года адносна таго ж перыяду мінулага года склаў 106,8%.

Згодна з данымі Белстата, у студзені ВУП Беларусі вырас на 3,7% у параўнанні са студзенем 2024 года. Гэта на 0,3% ніжэй, чым паводле вынікаў мінулага года.

Асноўны ўнёсак у рост беларускага ВУП уносяць гандаль, прамысловая вытворчасць і сельская гаспадарка.

Як адзначаюць у Еўразійскім банку развіцця, рост прамысловасці ў краіне стрымліваюць два фактары: абмежаваныя магчымасці прыцягнення работнікаў, высокая загрузка вытворчых магутнасцяў.

Паводле апытанняў прадпрыемстваў, узровень загрузкі магутнасцяў складае каля 70%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула