БЕЛ Ł РУС

На фабрыцы ў Слуцку загінуў электраманцёр: яго збіў недасведчаны кіроўца пагрузчыка

18.03.2025 / 16:38

Nashaniva.com

Кіроўцу не хапіла ўважлівасці, і ён збіў калегу на працоўным месцы.

Фота: Следчы камітэт

На фабрыцы ў Слуцку на працоўным месцы загінуў 40-гадовы электраманцёр.

Паводле даных следства, днём 12 сакавіка 31-гадовы кіроўца пагрузчыка рухаўся па няроўнай паверхні тэрыторыі прадпрыемства. З-за неасцярожнасці і няўважлівасці ён наехаў на электраманцёра. Мужчына атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём.

Папярэдне, кіроўца пагрузчыка перад пачаткам руху не пераканаўся ў бяспецы, што і прывяло да трагедыі. У Следчым камітэце адзначылі, што ён працаваў па спецыяльнасці менш за месяц.

Следчыя распачалі крымінальную справу па артыкуле аб прычыненні смерці па неасцярожнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула