БЕЛ Ł РУС

Аўтарынак «Малінаўка» з першага разу прадаць не змаглі

18.03.2025 / 21:25

Nashaniva.com

Конкурс па продажы знакамітага рынку «Малінаўка» пад Мінскам, які павінен быў адбыцца 18 сакавіка, адмянілі. Як паведамілі Office Life у ЗАТ «Белрэалізацыя», далейшае рашэнне пра лёс аб'екта цяпер трэба будзе прыняць уласнікам.

 Фота: beltorgi.by

На конкурсных таргах прадаваўся не сам рынак, а 100% доля ў статутным фондзе ТАА «Грузавая служба — Усход» (ГСУ), якое ім валодае. За кошт продажу планавалася пагасіць запазычанасць гэтай арганізацыі перад банкамі. Стартавая цана складала каля 29,5 мільёна рублёў.

Арганізатары конкурсу паведамілі, што адна заяўка на ўдзел у ім паступіла. Але да заканчэння патрабаванага тэрміну патэнцыйны ўдзельнік не пералічыў задатак, які складаў каля 1,1 мільёна рублёў. Хутчэй за ўсё, цяпер конкурс пройдзе паўторна, магчыма, з паніжэннем цаны.

Здзелка чакаецца даволі складанай, паколькі з ёй разам ідуць яшчэ дзве здзелкі, звязаныя з банкамі — крэдыторамі ГСУ — Сбер Банкам і Белаграпрамбанкам.

Да 2023 года найбуйнейшы аўтарынак у краіне належаў ЗАТ «Гандлёвы свет — Кальцо» бізнэсмена Юрыя Авяр'янава, якое было ліквідавана па рашэнні суда з-за даўгоў.

Чытайце таксама:

Знакаміты мінскі аўтарынак «Малінаўка» ўсё ж выставілі на таргі

У Мінску на таргі выставілі знакаміты аўтарынак

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Каментары да артыкула