19-гадовая дзяўчына расклейвала ўлёткі з рэкламай наркамаркету — ёй пагражае да 20 гадоў турмы
19.03.2025 / 9:56
У Магілёве аператыўнікі наркакантролю затрымалі 19-гадовую мясцовую жыхарку, якая рэкламавала інтэрнэт-краму па продажы наркотыкаў.
На працягу двух месяцаў дзяўчына размясціла на фасадах будынкаў Магілёва больш за тры тысячы ўлётак.
За незаконны абарот наркотыкаў у складзе арганізаванай групы магіляўчанцы цяпер пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.