БЕЛ Ł РУС

Курс турэцкай ліры рэкордна абваліўся пасля затрымання мэра Стамбула

19.03.2025 / 11:17

Nashaniva.com

Да 10:42 курс ліры апусціўся да 40,95 ліры за даляр, што стала мінімальным значэннем за ўсю гісторыю.

У далейшым валюта нязначна адыграла падзенне, і да 11:10 каштавала 38,91 ліры за даляр, вынікае са звестак Yahoo Finance.

Фондавы індэкс Borsa Istanbul 100 абваліўся на 6,9% у пачатку сесіі, праз што таргі акцыямі прыпынілі. Пасля іх аднаўлення зніжэнне індэкса склала 4,6%.

Раніцай стала вядома пра затрыманне апазіцыйнага мэра Стамбула Экрэма Імамаглу.

Паводле інфармацыі турэцкіх СМІ, у доме мэра ў раёне Сарыер прайшлі вобшукі. Акрамя таго, выдадзены ордары на затрыманне каля 100 чалавек, уключаючы журналістаў і бізнесменаў, звязаных са справай. ​

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула