Каля станцыі метро «Пушкінская» здарылася масавая аварыя
19.03.2025 / 11:57
Адзін з аўтамабіляў выехаў на сустрэчную і перакуліўся на бок.
Колькі канкрэтна машын сталі ўдзельнікамі аварыі, сказаць даволі цяжка. З упэўненасцю можна сказаць пра чатыры, піша Onliner.by.
Відавочца заявіў, што ў ДТЗ удзельнічалі шэсць транспартных сродкаў. На месцы працуюць медыкі і ратавальнікі.
«З адной машыны вынеслі чалавека на насілках», — заўважыў чытач.