З’явілася ВІДЭА моманту аварыі, у якой пацярпелі шэсць машын
19.03.2025 / 14:5
Сёння каля 11:20 па вуліцы Прытыцкага адбылося сутыкненне аўтамабіляў Volkswagen, Lada, Ford, Renault і двух аўтамабіляў Nissan, паведамляе ДАІ.
Ад удару адзін з аўтамабіляў Nissan пераляцеў праз раздзяляльную паласу з агароджай, яго выкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе ён перакуліўся.
Кіроўца і пасажыр гэтага аўтамабіля дастаўлены ў бальніцу.