БЕЛ Ł РУС

Мужчына за паўтара года зарабіў 35 тысяч рублёў на перапродажы квіткоў. Зараз яго чакае суд

19.03.2025 / 15:2

Nashaniva.com

Падатковыя органы зацікавіліся мужчынам, які займаўся перапродажам.

Мужчына прыдумаў нетрывіяльны спосаб заробку. Ён купляў білеты ў тэатр, на канцэрты і спорт, а потым перапрадаваў іх. За паўтара года ён прадаў 328 квіткоў і зарабіў больш за 35 тысяч рублёў.

Аднак мужчынам зацікавілася падатковая. Ён займаўся бізнэсам неафіцыйна, юрыдычную асобу не рэгістраваў. 

У сталічнай падатковай распавялі, што на мужчыну паскардзіліся пакупнікі.

На яго складзены пратакол, наперадзе суд, які вызначыць памер штрафу. Акрамя пакарання, мужчына страціць як мінімум 26% заробленай сумы — гэта падаходны падатак, які ён не заплаціў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула