БЕЛ Ł РУС

У Аршанскім раёне жанчына загінула пры лабавым сутыкненні аўтамабіляў

19.03.2025 / 22:8

Nashaniva.com

У Аршанскім раёне адзін чалавек загінуў і адзін атрымаў траўмы ў ДТЗ на трасе М-8, паведамілі ва УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

Аварыя са смяротным вынікам адбылася на тэрыторыі Аршанскага раёна 19 сакавіка. Каля 15.50 гадзін на 148-м кіламетры магістралі адбылося моцнае лабавое сутыкненне двух легкавікоў.

Папярэдне ўстаноўлена, што 38-гадовы кіроўца аўтамабіля «Фольксваген Пола», які ехаў у бок Віцебска, выехаў на сустрэчную паласу, але не паспеў завяршыць манеўр. У выніку адбылося сутыкненне з сустрэчнай машынай, якой кіраваў кіроўца 2005 года нараджэння.

На месцы аварыі памерла 40-гадовая пасажырка сустрэчнай машыны. Таксама траўмаваны 28-гадовы пасажыр, ён шпіталізаваны. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула