У цэнтры Мінска аўтобус выехаў на ходнікі
20.03.2025 / 12:18
У сераду ўвечары на з’ездзе з вуліцы Бабруйскай на праспект Незалежнасці адбылася аварыя з удзелам грамадскага транспарту. Пасажырскі аўтобус выехаў проста на ходнікі.
Фота: ДАІ
«Паводле папярэдняй інфармацыі, 62-гадовы кіроўца МАЗа, рухаючыся па Бабруйскай, пры павароце направа на праспект Незалежнасці пераблытаў педалі і наехаў на раздзяляльную агароджу, пасля чаго аўтобус выехаў за межы праезнай часткі», — паведамілі ў ДАІ Мінска.
«У бальніцу даставілі чатырох пасажыраў аўтобуса», — удакладнілі ў ведамстве.