БЕЛ Ł РУС

У Кітаі пакаралі смерцю чатырох канадцаў па абвінавачванні ў кантрабандзе наркотыкаў

20.03.2025 / 15:10

Nashaniva.com

Паводле заявы канадскіх уладаў, пакаранні адбыліся раней у гэтым годзе. Атава рашуча асудзіла тое, што адбылося, піша Бі-бі-сі.

Паводле слоў міністра замежных спраў Канады Мелані Жалі, усе пакараныя мелі двайное грамадзянства. Іх асобы не раскрываюцца.

У сваёй заяве Жалі нагадала пра справу канадца Роберта Шэленберга. У 2019 годзе яго прыгаварылі да смяротнага пакарання па такім жа абвінавачванні, але прысуд не быў прыведзены ў выкананне.

Паводле Жалі, канадскія чыноўнікі, уключаючы былога прэм’ер-міністра Джасціна Трудо, уважліва сачылі за справай чатырох канадцаў і спрабавалі прадухіліць пакаранні смерцю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула