БЕЛ Ł РУС

З дзіцячага сада ў Магілёве эвакуявалі з-за пажару больш за 100 чалавек 

20.03.2025 / 16:24

Nashaniva.com

20 сакавіка ў 13:11 у МНС паступіла паведамленне аб узгаранні на кухні ў дзіцячым садзе на вуліцы 30 гадоў Перамогі ў Магілёве.

Работнікі сада і ратавальнікі эвакуявалі з будынка 76 дзяцей і 25 дарослых. Пацярпелых няма.

Узгаранне ліквідавана. Яно ўзнікла праз кароткае замыканне электрапліты, паведамляе МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула