БЕЛ Ł РУС

У 45 гадоў памёр начальнік з Ленінскага РАУС Магілёва

21.03.2025 / 9:35

Nashaniva.com

Падпалкоўнік Андрэй Грудзінаў узначальваў штаб раённай міліцыі.

Андрэй Грудзінаў. Фота: lenadm-mogilev.gov.by/

Начальнік штаба Ленінскага РАУС Магілёва падпалкоўнік Андрэй Грудзінаў памёр на 46 годзе жыцця. Сваю апошнюю пасаду ён займаў з 2022 года, а перад тым адпрацаваў больш за 20 гадоў у міліцыі Краснаполля.

У Краснаполлі спачатку быў міліцыянерам узводу па ахове тэрыторый радыеактыўнага забруджання — раён сапраўды моцна пацярпеў ад Чарнобыля, — а пасля ўзначальваў штаб мясцовай міліцыі.

Тую самую арганізацыйную працу яго паклікалі рабіць у Магілёў. Грудзінаў называў супрацоўнікаў штаба «правай рукой начальніка РАУС». Зрэшты, увесь штаб — гэта былі два чалавекі, Грудзінаў і яго намесніца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула