БЕЛ Ł РУС

Каралеву бурлеску ўсёй Масквы збілі 8 сакавіка проста падчас выступу

21.03.2025 / 9:40

Nashaniva.com

Яе прынялі за стрыптызёрку. За адмову распрануцца танцорку кінулі ў вітрыну, піша Mash.

Усё адбылося 8 сакавіка ў адным з маскоўскіх бараў. Ляля Бяжэцкая, якая называе сябе «актрысай бурлеску №1 у Расіі», рыхтавалася да чарговага выхаду на сцэну, калі на яе напала неадэкватная наведвальніца. Жанчына паспрабавала раздрапаць артыстцы твар, а яе бойфрэнд падбег на дапамогу — схапіў Лялю і штурхануў проста ў шкляную шафу. Усё праз тое, што падпітыя госці прынялі бурлеск-дыву за стрыптызёрку і патрабавалі адпаведнага шоу, а яна адмовілася.

У нагу кабарэтнай артысткі ўпіўся асколак шкла, але яна ўсё роўна працягнула выступленне. У бальніцу Бяжэцкая змагла дабрацца толькі ноччу — калі стала зразумела, што «само не пройдзе», і рану давядзецца зашываць.

Пазней высветлілася, што яшчэ адна танцорка зламала нагу праз стрэс, а ў спявачкі — нервовы зрыў: цяпер яна баіцца выходзіць на сцэну. Абедзве сталі сведкамі нападу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула