БЕЛ Ł РУС

Атакаваная газавымяральная станцыя «Суджа» ў Курскай вобласці

21.03.2025 / 10:7

Nashaniva.com

Праз яе расійскі газ ідзе ў Еўропу транзітам праз Украіну.

Транзітны напрамак праз «Суджу» заставаўся адзіным маршрутам паставак расійскага газу ў краіны Еўрасаюза.

Расійскія ваенкары пішуць, што газавымяральная станцыя «Суджа» была пашкоджана ў выніку ўкраінскага ўдару. Курскія навінавыя паблікі публікуюць відэа і фота з магчымымі наступствамі атакі па газавымяральнай станцыі.

Генеральны штаб УСУ заявіў, што гэта Расія з мэтай дыскрэдытацыі Украіны абстраляла з артылерыі «Суджу».

«Расійская Федэрацыя нарошчвае дыскрэдытацыйную кампанію супраць Украіны. Так, вораг абвінаваціў нашы сілы абароны ў абстрэле газавымяральнай станцыі «Суджа». Гэтыя абвінавачванні беспадстаўныя», — заявілі ўкраінцы.

Яшчэ ў кастрычніку 2024 года паведамлялася, што «Газпрам» падае газ у Еўропу транзітам праз Украіну ў аб’ёме 42,4 млн кубаметраў у суткі на газавымяральную станцыю «Суджа» ў Курскай вобласці, нагадвае Baza.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула