БЕЛ Ł РУС

Транспартную кампанію аштрафавалі за выкарыстанне «мёртвых душ»

20.06.2025 / 16:30

Nashaniva.com

Пры правядзенні дзяржаўных закупак высветлілася, што транспартная кампанія «Эльмівіта», якая аказвае паслугі людзям з інваліднасцю, незаконна карысталася падатковай льготай у 15%, піша прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Фота ілюстрацыйнае

Арганізацыя заяўляла, што ў ёй працуюць людзі з інваліднасцю, каб атрымаць перавагі пры ўдзеле ў тэндарах. Але падчас праверкі МАРГ было ўстаноўлена, што з лютага па лістапад 2023 года такіх работнікаў фактычна не было.

У выніку суд прызнаў парушэнне і аштрафаваў кампанію на 4200 рублёў, а яе кіраўніка — больш чым на 800 рублёў. Рашэнні суда ўступілі ў сілу і не былі абскарджаныя.

Чытайце таксама:

«Ездзяць на люксовых аўто, а 30 рублёў шкада». Галоўрэд раёнкі паскардзіўся, што ніхто не хоча падпісвацца на газету

Рэальныя даходы насельніцтва павялічыліся на 10,8%

Збанкрутавала вядомая сетка фастфуду Döner King

Каментары да артыкула