БЕЛ Ł РУС

Колькасць загінулых у ДТЗ у Жыткавіцкім раёне вырасла да трох

15.07.2025 / 12:19

Nashaniva.com

30-гадовы мужчына памёр у бальніцы, паведамілі ў СК.

Фота: прэс-служба МУС

Каля апоўначы на дарозе Жыткавічы — Давід-Гарадок BMW урэзаўся ў спадарожны ЗІЛ. На месцы здарэння загінулі 29-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля і яго 18-гадовы пасажыр. Потым яшчэ адзін 30-гадовы мужчына памёр у бальніцы, паведамілі ў СК. 

Такім чынам колькасць ахвяраў складае тры чалавекі.

Заведзена крымінальная справа па ч.3 арт.317 Крымінальнага кодэкса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула