БЕЛ Ł РУС

Затрыманага ў Грузіі беларуса арыштавалі на тры месяцы

16.07.2025 / 12:55

Nashaniva.com

Затрыманы ў Дэпартаменце міграцыі МУС Грузіі грамадзянін Беларусі арыштаваны на тры месяцы. Рашэнне вынес Тбіліскі гарадскі суд 15 ліпеня, паведаміў «Позірку» брэсцкі праваабаронца Раман Кісляк, які пражывае ў гэтай краіне.

Паводле яго слоў, у суд не ўдалося перадаць дакументы для абароны беларуса, у тым ліку даклад Камітэта ААН супраць катаванняў і апошнюю справаздачу спецыяльнага дакладчыка ААН па Беларусі Анаіс Марэн (у кастрычніку 2024 года яе пераемнікам стаў Нілс Муйжніекс).

Беларус быў затрыманы 14 ліпеня ў будынку дэпартамента міграцыі МУС Грузіі, куды прыйшоў падаць заяву на атрыманне прытулку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула