БЕЛ Ł РУС

У польскіх памежнікаў з боку беларускай мяжы кінулі кактэйлем Молатава ВІДЭА

16.07.2025 / 18:34

Nashaniva.com

15 ліпеня пасля 22:00 на беларуска-польскай мяжы каля Чаромхі адбыўся напад на польскіх памежнікаў і вайскоўцаў. Людзі з беларускага боку закідалі іх камянямі, а адзін з нападнікаў кінуў у бок абаронцаў мяжы бутэльку з кактэйлем Молатава, паведаміў прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Яцэк Дабжыньскі.

Скрыншот з відэа

Кінутая бутэлька разбілася аб дарогу, і разлітая вадкасць загарэлася. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Wczoraj po godzinie 22:00 na polsko-białoruskiej granicy niedaleko Czeremchy, funkcjonariusze Straży Granicznej i żołnierze zostali zaatakowani przez osoby przebywające po drugiej stronie zapory. Na obrońców naszej granicy posypał się grad kamieni, a jeden
z atakujących cisnął w… pic.twitter.com/wiLs0h649n

— Jacek Dobrzyński (@JacekDobrzynski) July 16, 2025

Падчас гэтай аперацыі былі затрыманыя 10 іншаземцаў — 5 грамадзян Афганістана і 5 Эрытрэі. Яны цяпер знаходзяцца пад кантролем польскай памежнай службы.

Гэты інцыдэнт польскія ўлады назвалі абуральным і недапушчальным. Паводле іх, ён не мог адбыцца без ведама і дазволу з боку беларускіх спецслужбаў.

Польшча ўскладае ўсю адказнасць за здарэнне на Беларусь, якая, як сцвярджаецца, ужо некалькі гадоў вядзе агрэсіўныя дзеянні на мяжы.

Чытайце таксама:

На мяжы з Польшчай мігранты зрабілі падкоп пад польскім плотам

Мігранты атакуюць польскіх памежнікаў каламі з убітымі цвікамі

Мігранты заплацілі правадніку за незаконнае перасячэнне беларуска-польскай мяжы сем тысяч даляраў

Каментары да артыкула