БЕЛ Ł РУС

63 чалавекі загінулі ў выніку пажару ў гіпермаркеце ў Іраку

17.07.2025 / 10:30

Nashaniva.com

У Іраку ў гіпермаркеце ў Эль-Куце адбыўся пажар, які прывёў да вялікіх ахвяр.

Як паведамляе Yeni Şafaq, паводле слоў губернатара правінцыі Мухамеда Джаміля аль-Міяхі, трагедыя адбылася позна ўвечары ў сераду. Агнём было ахоплена будынак гандлёвага цэнтра, што выклікала шматлікія ахвяры сярод наведвальнікаў і персаналу.

بالفيديو .. مقتل 50 شخصاً في حريق اندلع بمركز تجاري في الكوت شرقي العراق #سرايا #العراق #عاجل https://t.co/5lVg6KcinT pic.twitter.com/03mIdM5uoj

— وكالة أنباء سرايا الإخبارية (@sarayanews) July 17, 2025

«Колькасць загінулых і пацярпелых у выніку трагічнага пажару ў буйным гандлёвым цэнтры дасягнула каля 50 чалавек», — заявіў губернатар.

Пазней стала вядома, што загінулі не менш за 63 чалавекі, больш за 40 атрымалі траўмы. 

Падрабязнасці здарэння пакуль не ўдакладняюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула