БЕЛ Ł РУС

«Пашкоджана — гэта нічога не сказаць». У Магілёве ўраган нарабіў бяды на дзясятку могілак

17.07.2025 / 18:9

Nashaniva.com

У Магілёве пасля моцнага ўрагану, які прайшоў 9—10 ліпеня, моцна пацярпелі 11 гарадскіх могілак. Як заявіў міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі, сказаць, што яны пашкоджаныя — гэта нічога не сказаць.

Тэрыторыі могілак завалены вялізнымі дрэвамі, ёсць разбураныя агароджы і пашкоджанні на саміх пахаваннях. Людзі не могуць нават падысці да магіл сваіх родных, таму пахаванні на гэтых участках часова немагчымыя.

«Пашкоджана — гэта нічога не сказаць. Яны проста заваленыя вялікімі дрэвамі. Ёсць пашкоджанні месцаў пахавання, агароджаў і гэтак далей», — пракаментаваў сітуацыю міністр надзвычайных сітуацый Вадзім Сіняўскі.

Для навядзення парадку на могілкі ўжо накіравалі 90 ратавальнікаў і 80 курсантаў Універсітэта грамадзянскай абароны, а таксама супрацоўнікаў МНС з Мінска і вобласці, якія маюць спецыяльны допуск да працы з бензапіламі. Яшчэ каля 105 чалавек, у тым ліку будучыя і дзейныя ратавальнікі, далучацца да працы.

Найбольш складаная задача — адсутнасць доступу для буйной тэхнікі: многія работы даводзіцца выконваць уручную. МНС, аднак, плануе завяршыць расчыстку цягам тыдня.

Сам горад, як паведамляецца, у парадак ужо прывялі — цяпер уся ўвага накіраваная на могілкі.

Чытайце таксама:

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Следчы камітэт апублікаваў падрабязнасці гібелі жанчыны ў Магілёве, на якую ўпала дрэва

У Магілёве ўраган знёс з балкона норкавае футра, якое знайшлося за тры кіламетры ад дома

У лясной гаспадарцы замяняюць нарады на разбіранне бураломаў

З-за ўрагану на Магілёўшчыне прыйдзецца высекчы 18 квадратных кіламетраў лесу

Стыхія закранула калонію ў Магілёве

Каментары да артыкула