БЕЛ Ł РУС

У Смаргоні жанчына не хацела ісці ад сяброўкі, таму яе прыяцель паведаміў пра гранаты

18.07.2025 / 12:9

Nashaniva.com

5 чэрвеня а 22:31 у Смаргонскі РАУС патэлефанаваў мужчына, які паведаміў, што ў кватэры ў жыхаркі райцэнтра на стале ляжаць гранаты, і адразу паклаў слухаўку.

На месца выехалі супрацоўнікі міліцыі, боепрыпасаў не было выяўлена, паведамляе абласная міліцыя.

Пасля гэтага пачаліся аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўстанаўленне асобы ілжэмінёра. Ім аказаўся 45-гадовы мужчына.

Ён растлумачыў, што ў той дзень знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення і прыйшоў да знаёмай, каб забраць дадому сваю сужыцельку. Аднак тая не хацела сыходзіць, таму мужчына вырашыў вывесці яе з кватэры «незаконным» спосабам.

Дзеянні ілжэмінёра Смаргонскім раённым аддзелам Следчага камітэта кваліфікаваныя паводле артыкула «Свядома ілжывае паведамленне пра небяспеку». І санкцыя прадугледжвае пакаранне да пяці гадоў зняволення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула