БЕЛ Ł РУС

П'яны кіроўца перакуліўся на аўто ў двары ў мінскай Серабранцы

19.07.2025 / 10:9

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося вечарам у пятніцу, 18 ліпеня, у двары дома №56/1 па вуліцы Пляханава.

Фота: Мінск. Галоўнае

34-гадовы кіроўца Mercedes здзейсніў наезд на прыпаркаваны Geely, затым урэзаўся ў асвятляльную мачту — аўтамабіль перакуліўся, паведамляе тэлеграм-канал Мінск. Галоўнае.

Мужчына быў дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя. Яго стан выклікаў падазрэнне ў інспектараў ДАІ.

Медагляд паказаў 1,76 праміле спіртнога ў арганізме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула