У Светлагорску пенсіянер згубіўся ў лесе
Мужчына патэлефанаваў ратавальнікам і тыя вывелі яго на дарогу, паведаміла прэс-служба МНС.
Пенсіянер у лесе. Фота: МНС
Пенсіянер гуляў па лесе каля садовага таварыства «Расінка». Заблукаўшы, ён патэлефанаваў ратавальнікам на лінію 112.
Некалькі гадзін супрацоўнікі МНС шукалі мужчыну. У выніку яны пабачылі яго ў 3 кіламетрах ад «Расінкі».