Мiнск адзначыць Дзень горада 13 верасня
Святочны тыдзень адкрые Мінскі паўмарафон, які пройдзе 7 верасня, пішуць Мінск-навіны.
Дзень горада ў мінулым годзе. Фота: Onliner.by
12 верасня будуць ушанаваныя пераможцы конкурсу прафмайстэрства «Мiнскі майстар», — распавяла начальніца ўпраўлення культуры Мігарвыканкама Кацярына Лучына.
Таксама 13 верасня адбудзецца:
- ускладанне кветак да абеліску «Мінск — горад-герой»;
- у зялёнай зоне на праспектах Перамогі і Машэрава пройдзе фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Мiнск старажытны»;
- ля Палаца спорту будзе праводзіцца Алімпійскі дзень. Увечары мінчан чакае моладзевы фест з удзелам кавер-груп, артыстаў і хэдлайнера;
- цырымонія «Мінчук года» пройдзе ў Верхнім горадзе ў 18:00.
Свята завершыцца феерверкам каля Палаца спорту ў 23:00.