БЕЛ Ł РУС

Беларуса затрымалі ў Польшчы за нецвярозае кіраванне

11.08.2025 / 15:38

Nashaniva.com

11 жніўня паліцыя горада Саколаў-Падляскі Мазавецкага ваяводства паведаміла, што мясцовыя паліцыянты спынілі для праверкі легкавы Opel. За рулём быў 32-гадовы грамадзянін Беларусі, які не павінен быў сядаць за руль — у яго ў крыві было больш за два праміле спіртнога.

Фота ілюстрацыйнае

Інцыдэнт адбыўся 10 жніўня каля 4:20 раніцы на вуліцы Свабоды. Паліцыянты заўважылі, што аўтамабіль рухаўся няроўна, а рухавік некалькі разоў глухнуў адразу пасля запуску. Яны пад’ехалі, каб праверыць сітуацыю і пры неабходнасці, дапамагчы. Пры размове высветлілася, што кіроўца мае прыкметы моцнага алкагольнага ап’янення.

Праверка алкатэстарам пацвердзіла: утрыманне алкаголю больш за два праміле. Мужчыну затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі за кіраванне транспартам у стане ап’янення.

Чытайце таксама:

На мяжы з Польшчай затрымалі п'янага беларуса-дальнабойшчыка

П'яны кіроўца-беларус у Польшчы збіў дзвюх жанчын і ўцёк з месца здарэння

За што беларусаў могуць дэпартаваць з Польшчы? Тлумачыць польская памежная служба

Каментары да артыкула