Авіякатастрофа ў Ганконгу: грузавы самалёт з'ехаў з паласы ў мора, загінулі двое супрацоўнікаў аэрапорта
У міжнародным аэрапорце Ганконга ў панядзелак раніцай адбылася авіякатастрофа. Грузавы самалёт з’ехаў з узлётна-пасадачнай паласы і ўрэзаўся ў службовы аўтамабіль, пасля чаго яны ўпалі ў мора. У выніку інцыдэнту загінулі двое супрацоўнікаў аэрапорта, якія знаходзіліся ў машыне. Чатыры члены экіпажа самалёта не пацярпелі.
Фота: AP Photo / Chan Long Hei
Здарэнне адбылося каля 3:50 раніцы, калі Boeing 747 турэцкай авіякампаніі ACT Airlines, які выконваў рэйс з Дубая для аператара Emirates, самалёт заходзіў на пасадку, піша AP.
Як паведамілі прадстаўнікі аэрапорта, самалёт праехаў прыкладна палову ўзлётна-пасадачнай паласы, пасля чаго некантралюема з’ехаў налева і ўрэзаўся ў ахоўны аўтамабіль, які знаходзіўся за межамі паласы.
Калі прыбылі ратавальнікі, самалёт зламаны на дзве часткі, плаваў у моры. Чатыры члены экіпажа чакалі дапамогі ля адчыненых дзвярэй.
Двух работнікаў службы бяспекі знайшлі ў машыне ў моры пасля 40‑хвіліннага пошуку. Яны загінулі.
Самалёту было 32 гады, ён ляцеў без грузу.
Аварыя адбылася на паўночнай паласе аднаго з самых загружаных аэрапортаў Азіі. Гэтая паласа застаецца закрытай, але паведамляецца, што праца аэрапорта ў цэлым не парушаная.
Умовы надвор'я на момант пасадкі былі прыдатнымі. Прычыны здарэння расследуюцца.