БЕЛ Ł РУС

Купілі ў Польшчы iPhone 17 і едзеце з ім у Беларусь — ці трэба плаціць на мяжы?

8.11.2025 / 13:22

Nashaniva.com

Дапусцім, вы купілі ў Польшчы iPhone 17 коштам $1500 і едзеце з ім на легкавым аўтамабілі на радзіму. Ці трэба дэклараваць смартфон і ўносіць пошліну? На мытні адказалі.

Фота: AP

— Кошт iPhone — $1500, гэта перавышае бяспошлінную норму ўвозу наземным транспартам, якая складае €500. Таму яго трэба абавязкова задэклараваць і ўнесці мытную пошліну ў памеры 30% ад кошту ў частцы перавышэння нормы, піша Onliner.by.

У гэтым выпадку разлік пошліны такі: ($1500 − €500) × 30% — усяго плаціць прыйдзецца каля $276.

— Таксама ў адносінах да тавараў для асабістага карыстання падлягае ўнясенню збор за ажыццяўленне мытных аперацый у памеры 10 рублёў, — дадаюць на мытні. — Таму пры перасячэнні мяжы вам неабходна ісці па чырвоным калідоры пункта пропуску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула