На конкурсе «Міс свету Чылі» адна з удзельніц выканала песню ў стылі дэт-метал гроўлінгам ВІДЭА
Паводле словаў Ігнасіі Фернандэс, яна баялася кпінаў, але зала, наадварот, сустрэла выступленне авацыямі. Цяпер дзяўчына пазмагаецца за перамогу ў фінале.
Скрыншот відэа
Ігнасія Фернандэс — не толькі мадэль, яна яшчэ і вакалістка метал-гурта Decessus.
Дзяўчына выйшла на сцэну з гламурным макіяжам і прычоскай, а таксама апранутая ў вячэрнюю сукенку-кейп чорнага колеру. Ніхто не чакаў, што спяваць яна будзе менавіта ў такім стылі.
Выступленне Ігнасіі зрабілася вірусным у інтэрнэце. Многія яе падтрымалі за тое, што яна не пабаялася паказаць тое, што ёй насамрэч падабаецца, і тое, у чым яна сапраўды выглядае добра.
Гроўлінг (ад англ. growling — «рык») — гэта спосаб экстрэмальнага вакалу, пры якім гук утвараецца дзякуючы рэзанансу ў гартані. Такі тып вакалу часта выкарыстоўваецца ў розных цяжкіх музычных жанрах — трэш-, готык-, дэт-, груў– і дум-метале, а таксама ў грайндкоры, металкоры і дэткоры, часам сустракаецца і ў блэк-метале.
Чытайце таксама:
Бляск кароны і голас народа: што беларусы думаюць пра конкурс «Міс Беларусь»
Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі