БЕЛ Ł РУС

Рыбак з Мінска злавіў на Прыпяці велізарнага сома

10.11.2025 / 15:13

Nashaniva.com

Мінскі рыбалоў Павел Варанцоў зноў прадэманстраваў сваё майстэрства, злавіўшы ў лістападзе на Прыпяці велізарнага сома.

Імя Паўла добра вядомае ў беларускай рыбацкай суполцы дзякуючы яго ўловам. Ён не раз станавіўся ўладальнікам трафеяў, што выклікаюць захапленне ў калег, аднак, прытрымліваючыся прынцыпаў беражлівых адносін да прыроды, заўсёды адпускае злоўленую рыбу назад у раку, паведаміў партал fishingby.com.

На гэты раз удача ўсміхнулася Паўлу ў выглядзе рачнога гіганта, па памерах больш за аднамесную надзіманую лодку. Рыбалоў падзяліўся сваімі ўражаннямі:

«Два дні рыбалкі на Прыпяці — і зноў пашанцавала! Хаця зараз дзейнічае забарона на сома, але клюнуў менавіта ён. Паўтары гадзіны барацьбы — і наш экіпаж выцягнуў чарговага монстра. Хуткая фотасесія, замер даўжыні — і трафей паплыў да сябе дадому. Такія прыгажуны павінны жыць!»

Даўжыня злоўленага сома склала 2 метры 15 сантыметраў. Гэты выпадак яшчэ раз пацвярджае, што Прыпяць па праве лічыцца адной з самых багатых на трафейную рыбу рэк Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула