БЕЛ Ł РУС

На борце турэцкага вайсковага самалёта, які разбіўся ў Грузіі, было 20 чалавек

11.11.2025 / 18:36

Nashaniva.com

Міністэрства абароны Турцыі паведаміла, што на борце самалёта, які разбіўся на мяжы Азербайджана і Грузіі, знаходзіліся 20 вайскоўцаў турэцкіх узброеных сіл, уключаючы членаў экіпажа.

Скрыншот з відэа

На гэты момант у раёне крушэння вядуцца пошукава-выратавальныя работы. Прычына крушэння паветранага судна пакуль не называецца. Не паведамляецца таксама, ці застаўся хто з тых, хто быў на борце, жывы. 

Вайскова-транспартны самалёт C-130 накіроўваўся з Азербайджана ў Турцыю. МУС Грузіі паведаміла, што ён пацярпеў крушэнне ў муніцыпалітэце Сігнагі, усяго за 5 км ад азербайджанска-грузінскай мяжы.

Чытайце таксама:

Турэцкія вайскоўцы разбіліся ў самалёце, вяртаючыся з параду ў Баку

У Вільні зноў закрылі аэрапорт праз прылёт паветраных шароў з Беларусі

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома

У Кентукі пасля крушэння грузавога самалёта загінулі сем чалавек

Каментары да артыкула