БЕЛ Ł РУС

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

11.11.2025 / 19:30

Nashaniva.com

Днём 11 лістапада 45‑гадовы кіроўца BMW рухаўся па праспекце Незалежнасці ў Мінску, а на скрыжаваннях з вуліцамі Валгаградскай і Талбухіна па яго віне пацярпелі 8 іншых аўтамабіляў.

Спачатку на скрыжаванні з вуліцай Валгаградскай кіроўца BMW сутыкнуўся з двума аўтамабілямі. Пасля гэтага ён выехаў за межы праезнай часткі, каб аб’ехаць машыны, але на скрыжаванні з вуліцай Талбухіна сутыкныўся з яшчэ шасцю іншымі аўтамабілямі.

Пакуль вядома, што ніхто не пацярпеў, але ўсе аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула