БЕЛ Ł РУС

У Перу 37 чалавек загінулі пасля падзення аўтобуса з абрыву

12.11.2025 / 17:42

Nashaniva.com

Прынамсі 37 чалавек загінулі і 13 атрымалі раненні ў выніку падзення аўтобуса з абрыву ў яр у рэгіёне Арэкіпа на поўдні Перу. Пра гэта паведамляе мясцовая радыёстанцыя RPP.

Фота: RPP

Паводле інфармацыі RPP, аўтобус сутыкнуўся з грузавіком, пасля чаго вылецеў з дарогі.

«На жаль, на гэты момант пацверджана, што 36 чалавек загінулі на месцы аварыі і яшчэ адзін памёр у бальніцы. Верагодна, гэта ўжо канчатковая лічба», — заявіў радыёстанцыі кіраўнік службы аховы здароўя рэгіёна.

Цяпер праводзіцца расследаванне абставін таго, што адбылося.

Паводле адной з версій, прычынай здарэння мог стаць дрэнны стан дарогі, які пагоршыўся праз дажджы.

Чытайце таксама:

Турэцкія вайскоўцы разбіліся ў самалёце, вяртаючыся з параду ў Баку

У сталіцы Індыі выбухнуў аўтамабіль, дзясяткі загінулых і пацярпелых

У турме ў Эквадоры знайшлі дзясяткі павешаных вязняў

На поўдні Бразіліі прайшоў магутны тарнада, шмат ахвяр і разбурэнняў

Каментары да артыкула