БЕЛ Ł РУС

Дырэктар спартшколы ў Светлагорску краў грошы з бюджэту і забраў стыпендыю ў спартсменкі

13.11.2025 / 13:56

Nashaniva.com

Пракуратура Гомельскай вобласці накіравала ў суд справу супраць былога дырэктара дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Светлагорскага раёна. Яго вінавацяць у злачынствах, здзейсненых да 2020 года. 

Следства сцвярджае, што на працягу адзінаццаці гадоў кіраўнік выкарыстоўваў простую, але дзейсную схему: фіктыўна працаўладкоўваў людзей на пасады трэнераў па тхэквандо, а сам забіраў грошы з іх картак. 

Паводле пракуратуры, з 2009 па 2020 год былы кіраўнік паклаў сабе ў кішэню больш за 126 тысяч рублёў. Агульны ж урон установе, з улікам неабгрунтаваных выплат у фонд сацабароны, перавысіў 200 тысяч рублёў.

Акрамя таго, у 2017 годзе, знаходзячыся ў нецвярозым стане, дырэктар забраў канверт са стыпендыяй у спартсменкі, якая атрымала яе за высокія дасягненні, і забраў адтуль больш за 1,3 тысячы рублёў, сцвярджае прэс-служба ведамства. 

Чаму гэта стала вядома толькі цяпер, не паведамляецца. 

Абвінавачаны шкоду не пакрыў, і застаецца пад вартай, піша пракуратура. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула