БЕЛ Ł РУС

14‑гадовы школьнік скраў з кватэры знаёмай 100 тысяч даляраў і паспеў патраціць 70 тысяч

27.11.2025 / 9:38

Nashaniva.com

Яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе прэс-служба МУС.

Пра знікненне сямейных зберажэнняў з кватэры ў міліцыю паведаміў мінчук. Аператыўнікі высветлілі, што да крадзяжу датычны 14‑гадовы школьнік, які здзейсніў крадзеж у два этапы.

Упершыню ён пабываў у кватэры ў верасні на вечарынцы, арганізаванай дачкой пацярпелага. Скарыстаўшы момант, выкраў з тумбачкі каля ложка ў спальні каля $19 тысяч, прычым тады знікнення ніхто не заўважыў. У лістападзе дзевяцікласнік зноў пабываў у кватэры на вечарынцы і скраў каля 80 тысяч еўра. Толькі пасля гэтага заўважылі, што зніклі грошы.

Размяняць валюту школьнік прасіў паўналетніх знаёмых. Грошы траціў на забавы і дарагія пакупкі, у прыватнасці, набыццё брэндавага адзення. Яго бацькі не падазравалі пра тое, што здарылася, бо з’яўленне новых рэчаў юнак тлумачыў тым, што мяняўся імі з сябрамі. Каля 22 тысяч еўра канфіскаваны і вернуты законнаму ўладальніку.

Заведзена крымінальная справа за крадзеж у асабліва буйным памеры.

Адказнасць па ўказаным артыкуле наступае з 14‑гадовага ўзросту, максімальнае пакаранне — 12 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула