БЕЛ Ł РУС

«Toyota кідалася з паласы ў паласу». На галоўным праспекце Мінска адбыліся разборкі

1.12.2025 / 15:33

Nashaniva.com

У канфліктнай сітуацыі ўдзельнічалі двое: кіроўца Toyota і Lada. Іх няпростыя ўзаемаадносіны трапілі на запіс відэарэгістратара.

— Відэа з пачаткам канфлікту ў мяне не захавалася, засталося толькі тое, што палічыў небяспечным і таму захаваў, — распавёў Onliner аўтар відэа. — Але ўсё пачалося яшчэ насупраць Маскоўскіх могілак. Lada ехала з максімальна дазволенай хуткасцю, а Toyota кідалася з паласы ў паласу, ствараючы небяспечныя сітуацыі. Я сам, напрыклад, стараюся прапускаць «спешуноў». Але Lada рэальна пры ўсякім жаданні прапусціць не было куды дзецца: палосы былі занятыя. А Toyota манеўравала па ўсёй шырыні праезнай часткі, потым прыехала да Lada, мяркую, мігнула фарамі і патрабавала прапусціць. Тое, што адбылося далей, можна ацаніць па відэа. І, хоць бачна з вялікай адлегласці не вельмі добра, лёгка разгледзець, як адзін аўтамабіль апераджае другі па раздзяляльнай зоне.

— Апярэдзіўшы Lada, кіроўца Toyota, як мне здаецца, пачаў яе «вучыць» — гэта відаць па стоп-сігналах, — працягвае суразмоўца. — А ў канцы Toyota стаяла з усімі на святлафоры ў канцы праспекта. То-бок спяшацца было не трэба, я яе без праблем апярэдзіў без лішніх манеўраў, са стабільнай хуткасцю 75—78 км/г.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула