БЕЛ Ł РУС

АБСЕ абвясціла пра канчатковы роспуск Мінскай групы

1.12.2025 / 16:57

Nashaniva.com

Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) паведаміла, што Мінская група і ўсе звязаныя з ёй структуры больш не існуюць. Як удакладніла прэс-служба АБСЕ, 30 лістапада работа Мінскага працэсу была афіцыйна завершана.

Фота ілюстрацыйнае

Мінская група была створана ў 1992 годзе для пасярэдніцтва ў вырашэнні Карабахскага канфлікту паміж Азербайджанам і Арменіяй. У яе ўваходзілі прадстаўнікі Беларусі, Германіі, Італіі, Турцыі, Фінляндыі, Швецыі, Азербайджана і Арменіі, а сустаршынямі выступалі Расія, ЗША і Францыя.

У прэс-рэлізе адзначаецца, што за тры дзесяцігоддзі група так і не здолела аказаць істотны ўплыў на вырашэнне канфлікту. Пасля абвастрэння адносін паміж краінамі-ўдзельніцамі ў 2022 годзе яна фактычна спыніла сваю дзейнасць.

Афіцыйнае функцыянаванне групы было спынена яшчэ 1 верасня 2025 года — у адказ на сумесны зварот кіраўнікоў МЗС Азербайджана і Арменіі да дзейнага старшыні АБСЕ.

Таксама спынена дзейнасць асабістага прадстаўніка кіраўніка АБСЕ па армяна-азербайджанскім канфлікце і Групы планавання высокага ўзроўню.

Да 1 снежня 2025 года сакратарыят АБСЕ завяршыў усе працэдуры, звязаныя з закрыццём структур. Ранейшыя рашэнні АБСЕ па пытаннях былога армяна-азербайджанскага канфлікту цяпер лічацца несапраўднымі.

Чытайце таксама:

АБСЕ заявіла пра закрыццё «Мінскай групы»

Самалёт прэм'ера Арменіі ўпершыню выкарыстаў паветраную прастору Азербайджана

Карабах без армян: Трамп заканчвае войны, якія заканчваюцца самі

Аліеў і Пашынян падпісалі ў Белым доме дэкларацыю аб спыненні баявых дзеянняў

Каментары да артыкула