У Мінску мужчына прагуляў працу 392 разы за паўтара года
35‑гадовага мінчаніна ўладкавалі прыбіральшчыкам на транспартным прадпрыемстве, каб спаганяць грошы на выхаванне дзяцей, але працаваць яму не хацелася.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: LookByMedia
Выглядае, што на працу мужчыну выходзіў нячаста, але звольніць такога работніка было няпроста, няглядзячы на яго прагулы і алкагалізм.
Рэч у тым, што ў мужчыны ёсць дзве дачкі ва ўзросце 8 і 11 гадоў, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні. Таму з яго трэба было спаганяць хоць якія грошы на іх утрыманне.
Урэшце на мінчаніна ўсё ж завялі крымінальную справу — хутчэй за ўсё, не за прагулы, а за ўхіленне ад сплаты грошай на дзяцей.
У выніку мужчыну прысудзілі хатнюю хімію на 2,5 года і прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Іронія лёсу, але гэта значыць, што яму прыйдзецца зноў знайсці хоць якую працу — можа, такім самым прыбіральшчыкам на тым самым прадпрыемстве.
Зрэшты, мінчаніна раней ужо тройчы судзілі за тое самае, піша «Мінская праўда».
Чытайце таксама:
У Новай Баравой суседзі выклікаюць ДАІ 450 разоў на месяц. Як так?