БЕЛ Ł РУС

У Магілёве злавілі аўтамабільнага злодзея, якога раней судзілі 16 разоў

5.12.2025 / 15:29

Nashaniva.com

У горадзе адбылося некалькі крадзяжоў з аўто.

Першым з паведамленнем аб крадзяжы з аўто ў міліцыю звярнуўся ўладальнік Kia Carnival. Яго мінівэн знаходзіўся на вуліцы на тэрыторыі аднаго з гаражных кааператываў Магілёва — гаспадар убачыў, што разбіта задняе левае шкло і скрадзеныя аўтамабільныя дынамікі. Пры выездзе на месца следча-аператыўнай групай устаноўлена, што дадзены факт крадзяжу з аўто не адзінкавы.

Агулам невядомы, пранікнуўшы ў пяць машын (частка аўто была незачынена), забраў відэарэгістратар, набор інструментаў, радыятар, махавік рухавіка і іншую маёмасць на суму больш за тысячу рублёў. У ходзе агляду месца здарэння эксперт Магілёўскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз знайшоў на зямлі сляды абутку.

Па падазрэнні ў датычнасці да паказаных злачынстваў супрацоўнікі міліцыі затрымалі беспрацоўнага, раней 16 разоў судзімага, у асноўным за крадзяжы, 42‑гадовага магілёўца. Яго абутак накіравалі на судова-трасалагічную экспертызу.

Згодна з вынікамі экспертызы, сляды абутку, выяўленыя на месцы злачынства, часткова або поўнасцю супалі з падэшвай красовак затрыманага.

Мужчына прызнаў сваю віну. Частка скрадзенага ў яго забрана, нешта ён паспеў здаць у пункт прыёму металу. Акрамя гэтага, у ходзе следства ўстаноўлена, што фігурант двойчы краў грошы ў знаёмых

У выніку яго асудзілі на чатыры гады строгага рэжыму, а таксама на прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула