БЕЛ Ł РУС

Венгрыя заблакавала «план Б» па фінансаванні Украіны з боку ЕС

6.12.2025 / 14:5

Nashaniva.com

Будапешт выступіў супраць эмісіі агульнаеўрапейскіх аблігацый на суму 90 мільярдаў еўра для дапамогі Кіеву.

Віктар Орбан і Фрыдрых Мерц на Алімпійскім стадыёне ў Мюнхене. Marvin Ibo Guengoer — GES Sportfoto/Getty Images

Венгрыя заблакавала прапанову Еўракамісіі аб фінансавай падтрымцы Украіны, якое называлі «планам Б» на выпадак, калі не ўдасца дамовіцца аб выкарыстанні расійскіх замарожаных актываў для рэпарацыйнага крэдыту Украіне, піша «Настоящее время».

Будапешт выступіў супраць эмісіі агульнаеўрапейскіх аблігацый на суму 90 мільярдаў еўра для дапамогі Кіеву.

Адмова Венгрыі азначае, што на гэты момант у Еўрасаюза няма іншага плана аказання Украіне фінансавай дапамогі ў наступным годзе, акрамя прапановы аб выкарыстанні расійскіх актываў. З ім, аднак, у яго сённяшнім выглядзе не згодная Бельгія, дзе знаходзіцца клірынгавы цэнтр Euroclear, у якім і замарожаная большая частка расійскіх сродкаў. Брусель баіцца, што Расія будзе дамагацца вяртання сваіх актываў менавіта ад Бельгіі, а не ад ЕС як такога. Скептычна да прапановы Еўракамісіі ставяцца і ў Euroclear.

У пятніцу ўвечары павінны былі адбыцца перамовы канцлера Германіі Фрыдрыха Мерца з кіраўніком урада Бельгіі Бартам дэ Веверам, прысвечаныя гэтаму пытанню.

Агенцтва Bloomberg са спасылкай на крыніцы сцвярджала, што ЗША пераконваюць шэраг краін Еўрасаюза не падтрымліваць «рэпарацыйны крэдыт», указваючы, што замарожаныя актывы Расіі неабходныя як інструмент для будучага мірнага пагаднення з Масквой і не павінны выкарыстоўвацца для працягвання вайны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула