Пад Мінскам насмерць збілі 86‑гадовага веласіпедыста
Пенсіянер перасякаў дарогу і не заўважыў машыну.
Фота: міліцыя Мінскай вобласці
Трагедыя адбылася на 2‑м кіламетры трасы «Заслаўе — Кіршы — Новае Поле». 29‑гадовы кіроўца Volkswagen Vento ехаў у бок Заслаўя. Раптоўна перад ім выскачыў 86‑гадовы веласіпедыст.
Як паведамляе ДАІ, пенсіянер перасякаў трасу ў неўстаноўленым месцы. На веласіпедзе не было катафотаў і ліхтарыкаў, а сам веласіпедыст быў без камізэлькі з флікерамі.
У выніку сутыкнення пажылы веласіпедыст загінуў на месцы.