БЕЛ Ł РУС

У Мядзельскім раёне бабры атакуюць адну з вёсак

8.12.2025 / 10:33

Nashaniva.com

Жыхары вёскі Пасынкі адзначаюць, што жывёліны актыўна атакуюць дрэвы і будуюць плаціны.

Усё б нічога, але вясной 2024 года моцнай плынню вады на ўездзе ў Пасынкі змыла частку дарожнага пакрыцця, разбурыла аснову дарогі, затапіла прыватныя падворкі, — паведамляе тэлеграм-канал «Нарач. Мядзел/Навіны».

Галоўны інжынер Мядзельскага ПМС Ігар Франткевіч адзначае, што бабры — гэта сур’ёзная перашкода для нармальнай работы гідратэхнічных збудаванняў, размешчаных на каналах і ручаінах:

«Мы пастаянна маніторым сітуацыю на ручаінах і вадацёках, трымаем сувязь з жыхарамі Пасынкаў, Сіманоў, Чараўкоў. На мінулым тыдні знайшлі новае бабровае паселішча каля Чараўкоў. Аператыўна разабралі плаціну і спусцілі ваду — усё прайшло без наступстваў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула