БЕЛ Ł РУС

Двое жыхароў Гомеля 18 гадзін катавалі знаёмага гарачым прасам

9.12.2025 / 15:40

Nashaniva.com

У красавіку двое маладзёнаў у стане алкагольнага ап’янення прыйшлі дадому да свайго знаёмага і запатрабавалі грошы.

Калі той адмовіў, выкарысталі гвалт: білі гаспадара рукамі і нагамі, наносілі ўдары ў галаву і грудзі. Потым па чарзе прыкладвалі гарачы прас да твару і адкрытых участкаў цела.

Катаванні працягваліся амаль 18 гадзін. У выніку яны забралі каля 600 рублёў.

Экспертыза ўстанавіла, што тэрмічныя апёкі прычынілі цяжкія цялесныя пашкоджанні з непапраўным знявечваннем твару і шыі.

Пасля вывучэння матэрыялаў пракурор Гомеля прызнаў абвінавачанне абгрунтаваным і пагадзіўся з кваліфікацыяй паводле ч. 3 арт. 207 КК (разбой, учынены з прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў), што караецца зняволеннем ад 8 да 15 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула