БЕЛ Ł РУС

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць

5.05.2026 / 09:18

Nashaniva.com

Мінскі аэрапорт прапануе шэраг сэрвісаў, якія выходзяць далёка за рамкі звыклага дзьюці-фры. Журналісты Tochka.by вывучылі магчымасці аэравакзала і сабралі самыя цікавыя прапановы.

1. Захоўванне чамаданаў і «зімовы» гардэроб

Камера захоўвання знаходзіцца ў зоне прылёту (цокальны паверх, сектары 5—6). Тут можна пакінуць багаж, калі ў вас шмат часу да рэйса ці вы хочаце наведаць горад.

Таксама ўзімку працуе гардэроб, дзе можна пакінуць вопратку, каб не везці яе ў цёплыя краіны.

Захоўванне багажу: 10 рублёў за суткі (мінімальная аплата нават за некалькі гадзін).

Гардэроб: 5 рублёў за суткі за куртку або паліто.

2. «Перадай падарунак сябру»

У той жа камеры захоўвання можна пакінуць любую рэч — ключы, дакументы або сумку — на імя іншага чалавека (мо вы нешта забылі пакінуць дома ці ўзялі тое, што везці нельга). Атрымальнік зможа забраць яе, паказаўшы пашпарт.

Кошт: ад 5 да 12 рублёў у залежнасці ад памеру пасылкі.

3. Кабіны для сну і душ

Для тых, хто стаміўся ў дарозе, на 4‑м паверсе ёсць зоны адпачынку.

Душ: 20 рублёў за 40 хвілін (размешчаны ў першым сектары).

Кабіна для сну: 3 гадзіны адзіноты каштуюць каля 65 рублёў, кожная наступная гадзіна — каля 23 рублёў.

Пакоі часовага пражывання: суткі для рэзідэнтаў Беларусі каштуюць ад 70 рублёў (аднамесны) да 115 рублёў (сямейны). Для замежнікаў цэны вышэйшыя ўдвая.

4. Дапамога аўтамабілістам

Калі пасля доўгай стаянкі на паркоўцы аэрапорта ў машыны сеў акумулятар, можна скарыстацца паслугай хуткага запуску рухавіка. Сэрвіс працуе кругласутачна, трэба звяртацца да адміністратара платнай стаянкі.

Кошт: 30 рублёў.

5. Захаванне знойдзеных і канфіскаваных рэчаў

Рэчы, якія былі знойдзены ў аэрапорце або канфіскаваны падчас дагляду (калі яны не забароненыя да абароту), таксама захоўваюцца платна.

Кошт: 10 рублёў за першыя суткі, далей — па 30 капеек за кожны наступны дзень.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула