БЕЛ Ł РУС

Буданаў пра верагоднасць уварвання ў краіны Балтыі: Расія неаднаразова гэта разглядала

12.05.2026 / 10:55

Nashaniva.com

Падчас візіту ў Літву кіраўнік вайсковай разведкі Украіны, кіраўнік Офіса прэзідэнта Кірыл Буданаў, адказваючы на пытанне пра магчымую пагрозу з боку Расіі для краін Балтыі, выказаў сваю думку, піша Delfi.lt.

Гітанас Наўседа і Кірыл Буданаў, фота з фэйсбука прэзідэнта Літвы

«Усе падобныя пытанні, калі ласка, пераадрасоўвайце вашым спецыяльным службам, якія маюць уласную інфармацыю і знаходзяцца ў пастаянным адміністрацыйным абмене. Нашы спецслужбы, магчыма, не змогуць гэта пракаментаваць.

Калі вас цікавіць маё асабістае меркаванне, зыходзячы з усяго, што я ведаю, магу сказаць, што Расія неаднаразова разглядала падобныя варыянты. Якое будзе прынята канчатковае рашэнне — гэтае пытанне ўжо да іх», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула